Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Врс 2017

Лукашэнка і Пуцін загадзя вызначыліся з раздзельным удзелам у вучэнні "Захад-2017"

Лукашэнка і Пуцін загадзя вызначыліся з раздзельным удзелам у вучэнні "Захад-2017"20 верасня, Барысаўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін загадзя вызначыліся з раздзельным удзелам у вучэнні "Захад-2017". Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля назірання за ходам беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што паколькі ўсё ж такі асноўная фаза сапраўды тут (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), але вельмі буйныя вучэнні праходзілі якраз у Ленінградскай вобласці, то Прэзідэнт Расіі пракантралюе і будзе назіраць за вучэннямі на поўначы, а я - ужо ў цэнтры", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Я нашым ваенным і расіянам удзячны, што яны мне асноўную фазу прапанавалі для кантролю і даручылі менавіта цэнтральны напрамак. А наогул мы раней планавалі разам прысутнічаць на вучэнні, але па ходзе вызначыліся, што нам усё ж такі трэба больш шырока ахапіць гэта вучэнне, каб людзі бачылі прэзідэнтаў - дзе яны працуюць, як", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі