Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Жнв 2021

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 9 верасня ў Маскве

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 9 верасня ў Маскве
Фота з архiва

30 жніўня, Мінск /Кар.  БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 9 верасня ў Маскве. Дата была ўзгоднена кіраўнікамі дзяржаў сёння ў час тэлефоннай размовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

У час сустрэчы прэзідэнты яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка раніцай 30 жніўня правёў шэраг тэлефонных размоў. Галоўнай іх тэмай была сітуацыя ў Афганістане. "Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане", - адзначылі ў прэс-службе.

Спачатку гэту тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі.

Паведамлялася таксама аб запланаванай размове Прэзідэнта Беларусі з калегам з Узбекістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі