Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Май 2026

Лукашэнка і Пуцін праводзяць сустрэчу на палях саміту ЕАЭС у Астане

Лукашэнка і Пуцін праводзяць сустрэчу на палях саміту ЕАЭС у Астане

29 мая, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу на палях саміту ЕАЭС у Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў Астане прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Еўразійскім эканамічным форуме.

У сваім выступленні на саміце ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка заклікаў не забываць пра першапачатковыя амбіцыйныя мэты ў ЕАЭС і асобна спыніўся на некалькіх аспектах работы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Напярэдадні саміту адбыўся Еўразійскі эканамічны форум, галоўная тэма якога - "ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект". Аляксандр Лукашэнка дэталёва выклаў беларускі падыход да выкарыстання штучнага інтэлекту, прывёў канкрэтныя прыклады ўкаранення ШІ ў рэальны сектар эканомікі і выказаўся аб неабходнасці больш цеснай кааперацыі ў гэтай сферы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі