Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Nov 2021

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай граніцы

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай граніцы
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася сёння днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зверылі гадзіннікі па двухбаковым парадку дня ў цэлым - самыя актуальныя інтэграцыйныя пытанні на кантролі кіраўнікоў дзяржаў.

Аднак асаблівае месца ў размове заняло абмеркаванне сітуацыі на беларуска-польскай граніцы, а таксама жорсткіх дзеянняў польскага боку ў адносінах да мірных людзей. Пры гэтым, як было падкрэслена, асаблівую заклапочанасць выклікаюць факты сцягвання на граніцу рэгулярных войскаў Польшчы. Кіраўнікі дзяржаў у дэталях абмеркавалі трывожныя факты і тэндэнцыі, якія адбываюцца на беларуска-польскіх рубяжах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі