Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліп 2018

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі магчымую сустрэчу, узаемадзеянне ў ЕАЭС і адносіны з ЗША

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня, зрабіўшы акцэнт на пашырэнне гандлёвага супрацоўніцтва. Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння. Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў бліжэйшы час наведаць Расію. Магчымая сустрэча двух лідараў, у час якой плануецца дэталёва абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносін, можа адбыцца ў Сочы.

Асобную ўвагу прэзідэнты ўдзялілі пашырэнню інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцей паміж краінамі - членамі ЕАЭС, абмеркаваўшы таксама арганізацыйныя пытанні з улікам правядзення 27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі і міжнародны парадак дня. У прыватнасці, падрабязна былі абмеркаваны расійска-амерыканскія адносіны, у тым ліку вынікі нядаўніх перагавораў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Хельсінкі. Расійскі лідар праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб нюансах праведзенай сустрэчы.

Асноўная ўвага ў час размовы была ўдзелена пытанням кантролю над узбраеннямі і прадаўжэння Дагавора аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-III) паміж Расіяй і ЗША, тэрмін дзеяння якога заканчваецца ў лютым 2021 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі