Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Mar 2018

Лукашэнка і Парашэнка абмеркавалі правядзенне ў Беларусі Дзён культуры Украіны і форуму рэгіёнаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі арганізацыю ў Беларусі Дзён культуры Украіны, якія запланаваны з 7 па 20 ліпеня. Іх правядзенне прадугледжвае выступленні і канцэрты ўкраінскіх выканаўцаў і творчых калектываў на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") і міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка таксама абмеркавалі падрыхтоўку да правядзення ў кастрычніку 2018 года ў Гомелі першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Акрамя таго, размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні ў розных галінах. У тым ліку разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні ў час праведзеных раней узаемных візітаў лідараў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі