Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Сак 2019

Лукашэнка і Курц пацвердзілі высокі ўзровень і пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін

Лукашэнка і Курц пацвердзілі высокі ўзровень і пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц у час перагавораў у Мінску пацвердзілі высокі ўзровень і пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў ходзе размовы мы пацвердзілі высокі ўзровень і пазітыўную дынаміку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Аўстрыя нязменна з'яўляецца для Беларусі адным з важнейшых партнёраў у Еўрапейскім саюзе. Карані нашых адносін ідуць глыбока, яны знаходзяцца ў Савецкім Саюзе, - заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках перагавораў. - Мы ўдзячны кіраўніцтву Аўстрыі за гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу і падтрымку нашых намаганняў па выбудоўванні далейшых адносін з Еўрапейскім саюзам".

Прэзідэнт Беларусі і федэральны канцлер Аўстрыі напярэдадні адкрылі помнік аўстрыйскім грамадзянам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны ў створаным нацыстамі лагеры смерці "Трасцянец". "Наш агульны абавязак - расказаць новым пакаленням аб жахах вайны, яе ахвярах, каб такое больш ніколі не паўтарылася. Перакананы, што сумесная работа па ўвекавечанні памяці ахвяр нацызму будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі і народамі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Беларусь і Аўстрыя выступаюць з падобных пазіцый па многіх актуальных пытаннях міжнароднай палітыкі. "Нашы краіны зыходзяць з неабходнасці зніжэння канфрантацыі і ўмацавання стабільнасці як у Еўрапейскім рэгіёне, так ў свеце ў цэлым", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі