Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2018

Лукашэнка ў час будучай пасяўной чакае ад прадпрыемстваў арганізаванасці і дысцыпліны

16 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Залогам добрай пасяўной кампаніі будзе арганізаванасць і дысцыпліна. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы вайсковую часць 5448 унутраных войскаў МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, залогам добрай пасяўной будзе толькі адно - арганізаванасць і дысцыпліна. "Усе астатнія пытанні вырашаны, - сказаў ён. - Трэба пачынаць сеяць, калі будзе глеба гатова, і арганізавана гэта ўсё зрабіць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасяўная - гэта ўжо не тая кампанія, якая выклікае сумненні або цяжкасці, як гэта калісьці было. "Тады больш патрэбна была мабілізацыя людзей, не заўсёды хапала тэхнікі, угнаенняў, насення, грошай і гэтак далей. Сёння гэта ўсё ёсць. І той, хто своечасова думае аб пасяўной кампаніі, той пасее нармальна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўраджай будзе добрым, калі пасеяць усё ў аптымальныя тэрміны. "Спознімся, не зробім своечасова - не будзе хлеба і іншых прадуктаў, - заўважыў ён. - Але ў нас будзе ўсё. Мы гэтай справе ўжо навучыліся, тэхнікі хапае, людзі падрыхтаваны, таму я тут не бачу абсалютна ніякіх праблем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі