Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Жнв 2019

Лукашэнка ў бліжэйшы час вывучыць сітуацыю ў сферы перапрацоўкі лёну

Лукашэнка ў бліжэйшы час вывучыць сітуацыю ў сферы перапрацоўкі лёну
Фота з архіву

21 жніўня, Іўеўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час вывучыць сітуацыю ў сферы першаснай перапрацоўкі лёну. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, у бягучым годзе ўраджай лёну добры, асабліва ў параўнанні з мінулым годам, ураджайнасць амаль у два разы вышэйшая. "У вобласці ёсць два новыя сучасныя заводы. Яны мадэрнізаваны - у Карэлічах і аграгарадку Дварэц у Дзятлаўскім раёне. Яны здольны ў трохзменным рэжыме працаваць", - расказаў ён.

"Давайце дамовімся. Мне трэба наведаць Карэлічы. Мы паглядзім і па Дзятлаве (ільнозаводы), і там разабрацца асобна па гэтай культуры. Цяпер цалкам завершаць у Беларусі церабленне лёну. Мне заплануйце на той тыдзень (гэта праз тыдзень недзе будзе) Карэлічы і Дзятлава. Два льнозаводы. Каб я пабываў там, і мы пагаворым аб першаснай перапрацоўцы лёну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі