Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2015

Лукашэнка і Аліеў маюць намер садзейнічаць развіццю палітычнага дыялогу Беларусі і Азербайджана

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана маюць намер садзейнічаць развіццю палітычнага дыялогу паміж краінамі, умацаванню высокага ўзроўню даверу, узаемаразумення і шматпланавага супрацоўніцтва. Аб гэтым сказана ў сумеснай дэкларацыі, якую падпісалі 28 лістапада Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка і Аліеў маюць намер садзейнічаць развіццю палітычнага дыялогу Беларусі і АзербайджанаКіраўнікі дзяржаў у дэкларацыі заявілі аб тым, што "будуць усямерна нарошчваць дасягнуты высокі ўзровень беларуска-азербайджанскіх адносін, заснаваных на традыцыях узаемнай павагі і дружбы паміж народамі".

Прэзідэнты, падкрэсліваючы важнасць далейшага развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне, будуць садзейнічаць паглыбленню супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў па аказанні ўзаемнай падтрымкі ў сферы знешняй палітыкі, гаворыцца ў дэкларацыі. Пры гэтым пацвярджаецца супадзенне і блізкасць пазіцый па многіх пытаннях міжнароднай тэматыкі.

Лукашэнка і Аліеў маюць намер садзейнічаць развіццю палітычнага дыялогу Беларусі і АзербайджанаАляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў маюць намер "садзейнічаць інтэнсіфікацыі работы ўрадаў Беларусі і Азербайджана па рэалізацыі традыцыйных і пошуку новых форм эканамічнага супрацоўніцтва ў перспектыўных сферах узаемадзеяння, што ахопліваюць машынабудаванне, транспарт, сельскую гаспадарку, сувязь, ахову здароўя, адукацыю і навуку".

Акрамя таго, у дэкларацыі гаворыцца, што "бакі будуць садзейнічаць пашырэнню сувязей і кантактаў паміж творчымі саюзамі і аб'яднаннямі, дзеячамі культуры, літаратуры і мастацтва, маладзёжнымі арганізацыямі, захаванню нацыянальнай самабытнасці народаў дзвюх краін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі