Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2015

Лукашэнка і Аліеў дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва ад ВПК да нафтахіміі

28 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў на сустрэчы ў вузкім складзе дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва ад ваенна-прамысловага комплексу да нафтахіміі. Аб гэтым заявіў 28 лістапада беларускі лідар, адкрываючы сустрэчу ў пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сэнс адзін: няма нічога закрытага. Мы абсалютна адкрыты для сваіх сяброў з Азербайджана", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі цэніць дружалюбныя, брацкія адносіны дзвюх краін. "І толькі Ільхам Аліеў ведае, колькі нам трэба было часу і працы, каб выбудаваць гэтыя адносіны. І страціць мы іх не можам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Свет звар'яцеў. Вы бачыце, што адбываецца. І ў гэтым бурным, непрадказальным свеце нам сёння жыць, дакладней нават выжываць, і мы павінны трымацца адзін аднаго для таго, каб процістаяць тым пагрозам, якія сёння існуюць у свеце", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў Ільхаму Аліеву, што ён у гэты складаны час стрымаў сваё слова і наведаў з візітам Беларусь. "І нам ёсць аб чым пагаварыць", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі