Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Nov 2020

Лукашэнка - журналістам: вам пад сілу знайсці адказ дэструктыўнаму ўздзеянню на свядомасць беларусаў

Лукашэнка - журналістам: вам пад сілу знайсці адказ дэструктыўнаму ўздзеянню на свядомасць беларусаў

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам XIV з'езда Беларускага саюза журналістаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Сёння грамадства пастаўлена перад глабальным выклікам. Эпоха постпраўды і фэйк-ньюс разбурае класічныя нормы і прынцыпы прафесійнай журналістыкі. Ператварае інфармацыйную медыяпрастору ў поле бою геапалітычных інтарэсаў, у цэнтры якіх знаходзіцца і Беларусь, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Інструментам рэалізацыі амбіцый нядобрасумленных палітыкаў і паліттэхнолагаў выступае прэса, у тым ліку так званыя новыя медыя. Не абмяжоўваючы сябе этычнымі рамкамі, такімі як аб'ектыўнасць, сумленнасць, мараль, яны ставяць пад пагрозу нашы гістарычныя, культурныя, агульначалавечыя каштоўнасці, інфармацыйны суверэнітэт і дзяржаўнасць".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што журналістам пад сілу знайсці адэкватны і прафесійны адказ агрэсіўнаму дэструктыўнаму ўздзеянню на свядомасць беларусаў. "Гэта наш рубеж абароны, які мы ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі павінны адстаяць разам. У гонар нашых продкаў, якія падарылі мір і свабоду роднай зямлі, мы абавязаны абараніць народ ад экстрэмізму і радыкалізму новага часу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар пажадаў дэлегатам і ўдзельнікам з'езда Беларускага саюза журналістаў сіл, здароўя і творчай энергіі ў дасягненні прафесійных вышынь і поспехаў у вырашэнні стратэгічных задач нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі