Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2021

Лукашэнка - Саркісяну: у гэты няпросты час асаблівую каштоўнасць набываюць узаемны давер і бескарыслівая дружба, якія гістарычна звязваюць Беларусь і Арменію

Лукашэнка - Саркісяну: у гэты няпросты час асаблівую каштоўнасць набываюць узаемны давер і бескарыслівая дружба, якія гістарычна звязваюць Беларусь і Арменію

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша шматгадовая самаадданая праца ў розных сферах - ад навукі і эканомікі да дыпламатыі і палітыкі - заўсёды была прыкладам шчырага служэння сваёй краіне і яе народу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"У гэты няпросты час асаблівую каштоўнасць набываюць узаемны давер і бескарыслівая дружба, якія гістарычна звязваюць Беларусь і Арменію, - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што на гэтым трывалым фундаменце мы зможам больш поўна рэалізаваць патэнцыял беларуска-армянскіх адносін, пашырыць сумесную дзейнасць у рамках інтэграцыйных праектаў".

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што са свайго боку гатовы ўсямерна садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі