Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Снж 2020

Лукашэнка - магілёўскім медыкам: вы проста малайцы, ціха і спакойна робіце сваю справу

Лукашэнка - магілёўскім медыкам: вы проста малайцы, ціха і спакойна робіце сваю справу

15 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў медыкам у рэгіёнах краіны ў асобе калектыву Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы за спакойную работу ў перыяд пандэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы проста малайцы, ціха, спакойна робіце сваю справу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Дапамагае ўрачам на гэтым этапе той унікальны вопыт, які быў напрацаваны ў Беларусі ў час першай хвалі захваральнасці. Прэзідэнт нават вобразна параўнаў узровень падрыхтоўкі медыкаў з навыкамі арміі Савецкага Саюза ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны і ў канцы. "Добра, што тады мы прайшлі гэты перыяд, навучыліся ваяваць, навучыліся змагацца з гэтай хваробай, і ўжо сённяшняя армія (людзей у белых халатах. - Заўвага БЕЛТА) - гэта не армія 41-га года. Армія ў 41-м годзе і армія ў 44-м - гэта дзве розныя арміі. Таму вы малайцы!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў і тым урачам, якім давялося перакваліфікавацца і дапамагаць лячыць пацыентаў з каранавірусам. Паводле даных кіраўніка дзяржавы, сітуацыя з колькасцю пнеўманій, цяжкіх пацыентаў і тых, хто знаходзіцца на апаратах ШВЛ, стабілізавалася апошнім часам.

Прэзідэнт пахваліў і месцазнаходжанне бальніцы, якая акружана хвойнымі дрэвамі, і ў сувязі з гэтым падзяліўся ўражаннямі ад сваёй паездкі па дарозе ў Магілёў. На гэты раз кіраўнік дзяржавы прыехаў у абласны цэнтр на аўтамабілі. "Ехаў і думаў, якая прыгожая ў нас краіна! І самае галоўнае, калі ўсе гналіся за вялікімі грашыма (а вялікія грошы - гэта вытворчасць, і ў асноўным гадкая вытворчасць) у свеце, мы ўсё ж такі сваю Беларусь збераглі. Вельмі хацелася б, каб яна была такой жа чыстай не толькі для нас, але і для дзяцей і ўнукаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб будаўніцтве на тэрыторыі бальніцы кардыяхірургічнага корпуса і папрасілі дапамагчы з абсталяваннем гэтага аддзялення. Прэзідэнт паабяцаў аказаць падтрымку па аснашчэнні корпуса сучасным абсталяваннем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі