Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Жнв 2026

Ліквідацыя наступстваў непагоды ў Гродне і дапамога аграрыям на ўборачнай. Лукашэнка заслухаў даклад Сіняўскага

Ліквідацыя наступстваў непагоды ў Гродне і дапамога аграрыям на ўборачнай. Лукашэнка заслухаў даклад Сіняўскага
Фота з архiва

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Галоўны акцэнт - на арганізацыі работы па ліквідацыі наступстваў непагоды ў Гродзенскай вобласці і ў першую чаргу ў Гродне, які сутыкнуўся з найбольш цяжкімі наступствамі навальнічнага фронту. Тут 1 жніўня за тры гадзіны выпала палова сярэднямесячнай нормы ападкаў, у выніку чаго былі падтоплены вуліцы, будынкі, збудаванні.

Прэзідэнту даложана аб праведзеных аператыўных мерапрыемствах, у тым ліку па адпампоўванні вады і эвакуацыі транспартных сродкаў з месцаў падтаплення, распілоўванні дрэў, ачыстцы вуліц. Цяпер гэта работа прадаўжаецца. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць аказання першачарговай дапамогі насельніцтву.

Размова ішла і аб сітуацыі ў Воранаўскім раёне, дзе ў выніку праходжання навальнічнага фронту пашкоджана значная колькасць жылых аб'ектаў і гаспадарчых пабудоў, а таксама пасевы збожжавых. Цяпер вядзецца ацэнка нанесенага ўрону, і дапамога будзе аказана ва ўстаноўленым парадку.

Прэзідэнта цікавіла, як у цэлым спрацавала сістэма па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, наколькі зладжанымі і аператыўнымі былі дзеянні органы ўлады пры ўстараненні наступстваў стыхіі. Адзначалася, што ёсць цяжкасці з дакладнасцю прагназавання стыхійных прыродных з'яў. У сувязі з гэтым МНС сумесна з Белгідраметам і НАН трэба правесці сур'ёзную работу. Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб дадатковых мерах па ўдасканаленні работы сістэмы апавяшчэння насельніцтва.

Яшчэ адной тэмай даклада Прэзідэнту стаў удзел асабовага складу і падраздзяленняў МНС ва ўборачнай кампаніі. На гэты момант у ёй задзейнічаны 237 супрацоўнікаў. Усе органы і падраздзяленні МНС працуюць у цесным узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і пры неабходнасці гатовы дапамагаць дадатковымі кадрамі. Традыцыйна на час уборачнай кампаніі і рызык па пажарнай бяспецы нарошчваюцца сілы і сродкі для аператыўнага рэагавання ў выпадку надзвычайных сітуацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі