Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Май 2015

Лідары Беларусі і Кітая падпішуць у Мінску сумесную дэкларацыю аб развіцці стратэгічнага партнёрства

4 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У час дзяржаўнага візіту ў Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна будзе падпісана сумесная дэкларацыя аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў КНР Чэн Гапін у Пекіне на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх СМІ, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Намеснік кіраўніка кітайскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што гэты дакумент падпішуць лідары Беларусі і Кітая, што "дасць далейшы вектар усебаковага стратэгічнага партнёрства". Таксама ў час візіту чакаецца падпісанне шэрага важных беларуска-кітайскіх дакументаў, якія накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай у розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі