Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Чэр 2020

"Лічбы ж не падманеш" - Лукашэнка адказаў крытыкам дзеючай улады


23 чэрвеня, Брэст /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. За гады суверэннага развіцця Беларусь зрабіла велізарны крок наперад у развіцці розных галін. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 чэрвеня на сустрэчы з актывам Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правільна кажуць: вялікае бачыцца на адлегласці. За гады суверэннага развіцця мы зрабілі велізарны крок наперад у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, тэхналогіях, сацыяльнай сферы. На прыкладзе Брэстчыны гэта відаць асабліва. Сёння некаторыя з тых, хто ў вас тут спрабуе паставіць гэта пад сумненне, муцяць ваду, гавораць аб страчаных гадах. Аб тым, што з гэтай уладай мы нібыта зайшлі ў тупік, што кругом адны праблемы. Да гэтага трэба ставіцца з разуменнем. Можа, нават спакойна. Гэта натуральна, ідзе палітычная барацьба. Але лічбы ж не падманеш. А яны красамоўна сведчаць пра адваротнае", - заявіў Прэзідэнт.

Гаворачы аб развіцці рэгіёна за мінулыя гады, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што аб'ём прамысловай вытворчасці вырас у 5,5 раза, экспарт тавараў узрос амаль у 7 разоў - да $2 млрд 600 млн. З'явіліся абсалютна новыя вялікія прамысловыя вытворчасці ў рыбнай, малочнай, хімічнай прамысловасці. Дадатковы імпульс атрымала дрэваапрацоўка. "Пры гэтым многія з такіх прадпрыемстваў - прыватнай формы ўласнасці", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён прыгадаў аб сваім наведванні Баранавіцкага баваўнянага камбіната ў пачатку свайго прэзідэнцтва. На прадпрыемстве тады звыш 9 тыс. работнікаў наогул засталіся без зарплат. "Гэта было адно з першых прадпрыемстваў, якое я наведаў. Перш за ўсё таму, што гэта было жаночае прадпрыемства. Для мяне было катастрафічна ўдвайне, што жанчына не можа накарміць сваіх дзяцей. Ні сыравіны, ні работы. Мне ў тэрміновым парадку давялося вырашаць гэта пытанне з нашымі ўзбекскімі сябрамі, якія паставілі нам бавоўну. Цяпер на гэтым прадпрыемстве калі не зусім ідэальная, але зусім іншая сітуацыя", - расказаў Прэзідэнт. У прыватнасці, з падтрымкай дзяржавы памянялі абсталяванне, асвоілі тэхналогіі лічбавага друку на баваўнянай тканіне.

"У тых жа Баранавічах авіярамонтны завод - наогул адно з лепшых нашых прадпрыемстваў. Калі б не было праблем з Расіяй, якая ад выпадку да выпадку нахіляе гэты завод па пастаўках камплектуючых для рамонту і мадэрнізацыі лятальных апаратаў, было б зусім нядрэнна. Гэты завод выконвае найскладанейшыя і ваенныя, і цывільныя заказы. І чарга з-за мяжы там ужо выстраілася", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Не менш важныя сацыяльныя паказчыкі ў развіцці рэгіёна, прадоўжыў Прэзідэнт. За перыяд суверэнітэту 136 тыс. сем'яў палепшылі жыллёвыя ўмовы, з іх каля 16 тыс. - шматдзетныя. У разы знізіўся ўзровень малазабяспечанасці, рэальныя даходы насельніцтва выраслі амаль у 8 разоў, а заработная плата і пенсіі - у 10 разоў. Акрамя таго, узведзены і адрэстаўраваны знакавыя культурныя аб'екты, да якіх пры савецкай уладзе нікому не было справы. А створанай спартыўнай інфраструктуры вобласці могуць пазайздросціць у іншых дзяржавах, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу: напярэдадні, у час яго наведвання Светлагорска, мясцовыя жыхары, як ні здзіўна, прасілі пабудаваць не бальніцы, не дзіцячыя сады, а лядовы палац.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, штоў цэлым з самага пачатку прэзідэнцтва прыярытэтам стала развіццё Палескага рэгіёна, у тым ліку праведзены маштабныя работы па газіфікацыі населеных пунктаў, меліярацыі зямель.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі