У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Кст 2015

Латушка абмеркаваў з прадстаўніком МЗС Францыі супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве"

13 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тэматыка развіцця шматбаковага супрацоўніцтва была абмеркавана 12 кастрычніка на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Парыжы Паўла Латушкі з П'ерам Андрыё, назначаным паслом па асаблівых даручэннях МЗС Францыі па пытаннях супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве" ЕС і Мінскай групе АБСЕ.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Францыі, асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена ўзаемадзеянню Беларусі і Францыі па праграме ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". П'ер Андрыё падкрэсліў, што Еўрапейскі саюз у пытаннях развіцця адносін з дзяржавамі Усходняга партнёрства пераходзіць да стратэгіі індывідуальнага падыходу. У сувязі з гэтым Павел Латушка і П'ер Андрыё выказалі надзею, што будучая сумесная работа ЕС і Беларусі ў гэтай ініцыятыве будзе ў максімальна магчымай ступені адпавядаць патрабаванням, чаканням і магчымасцям кожнага з бакоў.

Латушка праінфармаваў пасла па асаблівых даручэннях МЗС Францыі аб рабоце, якую праводзіць пасольства Беларусі для развіцця двухбаковых кантактаў у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах. У прыватнасці, створана сумесная беларуска-французская камісія па эканамічным супрацоўніцтве і праведзена яе першае пасяджэнне. Адбыўся I Беларуска-французскі бізнес-форум, ідзе наладжванне сувязей з рэгіёнамі Францыі. Так, у 2013-2015 гадах у розных французскіх гарадах праведзена 25 прэзентацый магчымасцей эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Да таго ж на рэгулярнай аснове ў Францыі праводзяцца Дні беларускай культуры, развіваюцца пабрацімскія сувязі паміж гарадамі дзвюх краін, умацоўваецца міжпарламенцкае ўзаемадзеянне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс