Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2026

Лаўроў наведае з рабочым візітам Беларусь 14-15 чэрвеня

Лаўроў наведае з рабочым візітам Беларусь 14-15 чэрвеня
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС

4 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае з рабочым візітам Беларусь 14-15 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава на брыфінгу на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Марыі Захаравай, у час візіту прадугледжана правядзенне шэрага сустрэч, у тым ліку з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым. "У ходзе сустрэч будзе разгледжана шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, міжнароднага парадку дня, асаблівая ўвага будзе ўдзелена рабоце па дыпламатычным суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, павышэнню міжнароднага профілю гэтага аб'яднання, - канкрэтызавала яна. - Будзе намечаны графік ключавых сумесных мерапрыемстваў і двухбаковых кантактаў. Міністры абмяркуюць практычныя аспекты расійска-беларускіх кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў, узаемадзеяння, уключаючы падрыхтоўку сумеснага пасяджэння калегіі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін - яна адбудзецца ў чацвёртым квартале бягучага года ў Беларусі. На гэтым пасяджэнні, у прыватнасці, плануецца падпісанне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на наступны трохгадовы перыяд, гэта значыць з 2027 па 2029 год".

Чакаецца традыцыйная зверка гадзіннікаў па пытаннях знешнепалітычнай каардынацыі ў рамках еўразійскіх інтэграцыйных аб'яднанняў, розных міжнародных арганізацый, а таксама пры выбудоўванні адносін з трэцімі краінамі. "Будзе разгледжаны ход рэалізацыі сумесных ініцыятыў, у тым ліку па процідзеянні санкцыйнай і юрыдычнай агрэсіі калектыўнага Захаду, фарміраванню новай архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі ў Еўразіі і распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі", - дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.-

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі