У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Ліс 2018

Лаўроў наведае Беларусь 20-21 лістапада

Лаўроў наведае Беларусь 20-21 лістапада

15 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў 20-21 лістапада наведае з візітам Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыю Захараву.

"20-21 лістапада кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў наведае Беларусь з рабочым візітам для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегіі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін", - сказала Марыя Захарава сёння на брыфінгу.

Паводле яе слоў, прадугледжана таксама сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. "Адбудзецца абмеркаванне шырокага кола двухбаковых адносін, знешнепалітычнага ўзаемадзеяння з акцэнтам на рэалізацыі палажэнняў сумеснай заявы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ад 19 чэрвеня. Асаблівую ўвагу бакі плануюць удзяліць інтэграцыйнаму супрацоўніцтву", - адзначыла Марыя Захарава. Акрамя таго, міністры абмяняюцца думкамі па асноўных сусветных і рэгіянальных праблемах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс