Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Май 2016

Лаўроў: Мінскія дамоўленасці па Украіне павінны выконвацца ў поўнай меры

16 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Мінскія дамоўленасці па Украіне павінны выконвацца ў поўнай меры. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што ў 2015 годзе ў Мінску быў падпісаны без перабольшання прарыўны дакумент, які быў прызнаны ўсімі, у тым ліку членамі Савета Бяспекі ААН, а таксама безальтэрнатыўнай асновай для ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Міністр падкрэсліў, што мінскія дамоўленасці павінны выконвацца ў поўнай меры, без якіх-небудзь выключэнняў і спроб перапісвання.

Міністр расказаў, што ў час перагавораў абмяняўся з беларускім калегам меркаваннямі па ўрэгуляванні сірыйскага крызісу, а таксама па іншых праблемах, звязаных з узрастаннем тэрарыстычнай пагрозы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі