VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2015

Купчына ўзначальвае беларускую дэлегацыю на 38-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной прыме ўдзел у 38-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, якая 3 лістапада афіцыйна адкрылася ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

У дыппрадстаўніцтве расказалі, што Алена Купчына выступіць у ходзе агульнапалітычнай дыскусіі 38-й сесіі Генканферэнцыі 5 лістапада і прадставіць асноўныя пазіцыі і прыярытэты Беларусі па супрацоўніцтве з ЮНЕСКА. У той жа дзень адбудзецца сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай.

У парадак дня 38-й сесіі Генканферэнцыі ЮНЕСКА ўнесена больш як 80 пунктаў, у тым ліку даклады аб дзейнасці арганізацыі да 2030 года, праграма і бюджэт на 2016-2018 гады, план дзеянняў ЮНЕСКА ў галіне адукацыі ў кантэксце Мэт устойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, стратэгія і дзеянні па барацьбе з насільным экстрэмізмам з дапамогай адукацыі, а таксама абарона культурных каштоўнасцей і заахвочванне культурнага плюралізму ў выпадку ўзброенага канфлікту.

Адбудуцца выбары ў Выканаўчы савет і іншыя кіруючыя органы ЮНЕСКА.

У час работы гэтай сесіі Генеральнай канферэнцыі будзе адзначацца 70-гадовы юбілей ЮНЕСКА, 16 і 17 лістапада пройдзе форум, прысвечаны юбілею.

Таксама адбудзецца сесія Генеральнай асамблеі дзяржаў - бакоў Канвенцыі 1972 года аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Завершыць работу 38-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 18 лістапада. Як чакаецца, у галоўным форуме арганізацыі прымуць удзел дэлегацыі 195 краін-членаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход