Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2018

Купчына выбрана ў кіраўніцтва Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальным правасуддзі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына выбрана першым намеснікам старшыні Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальным правасуддзі (КПЗКП). Такое рашэнне было прынята 14 мая ў час адкрыцця ў Вене 27-й сесіі камісіі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Сесія праходзіць пад тэмай "Меры па прадухіленні кіберзлачыннасці ва ўсіх яе формах і барацьбы з ёй, у тым ліку шляхам умацавання супрацоўніцтва ў праваахоўнай галіне на нацыянальным і міжнародным узроўнях". Па існуючай практыцы Алена Купчына ўзначаліць Камітэт поўнага складу - дапаможны орган камісіі, дзе абмяркоўваюцца і ўзгадняюцца праекты рэзалюцый, прадстаўленых на разгляд сесіі.

Дыпламаты ў час сесіі разгледзяць дзесяць праектаў рэзалюцый па пытаннях забеспячэння вяршэнства права і доступу да юрыдычнай дапамогі па крымінальных справах, арганізацыі ў 2020 годзе ў Кіёта 14-га Кангрэса ААН па прадухіленні злачыннасці, узмацненні ролі КПЗКП у садзейнічанні ажыццяўленню Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, процідзеяння гандлю людзьмі і незаконнаму абароту культурных каштоўнасцей.

На разгляд камісіі таксама вынесены ініцыіраваны Беларуссю праект рэзалюцыі па прадухіленні гандлю людзьмі з выкарыстаннем тэхналагічных сродкаў і барацьбе з ім.

КПЗКП адказвае за фармуляванне асноватворных міжнародных падыходаў у галіне прадухілення злачыннасці і ажыццяўлення крымінальнага правасуддзя, у тым ліку ў такіх сферах, як барацьба з гандлем людзьмі, транснацыянальная арганізаваная злачыннасць і карупцыя. Камісія вядзе маніторынг прымянення адпаведных стандартаў і норм ААН, выпрацоўвае рэкамендацыі па процідзеянні новым формам злачыннасці.

Беларусь з'яўляецца членам КПЗКП з 2010 года, у красавіку гэтага года была выбрана ў склад камісіі на наступны трохгадовы перыяд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі