Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліп 2015

Купчына прадставіць Беларусь на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню АБСЕ ў Хельсінкі

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына 9-10 ліпеня прадстаўляе Беларусь на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню АБСЕ ў Хельсінкі. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча прысвечана 40-й гадавіне падпісання Хельсінкскага заключнага акта нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, які стаў папярэднікам сучаснай АБСЕ. "Акрамя ўрачыстых мерапрыемстваў удзельнікі нефармальнай сустрэчы абмяркуюць актуальны стан і выклікі еўрапейскай бяспецы, у тым ліку ў кантэксце ўплыву крызісу ва Украіне на бяспеку і стабільнасць у рэгіёне АБСЕ", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Ён дадаў, што ў час сустрэчы адбудзецца абмен думкамі па прамежкавым дакладзе ў ходзе працэсу "Хельсінкі+40", які падрыхтавала так званая група мудрацоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі