У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2015

Купчына: Магчымасць узаемных візітаў вышэйшага ўзроўню застаецца на парадку дня ў Беларусі і Ватыкане

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць узаемных візітаў вышэйшага ўзроўню застаецца на парадку дня ў Беларусі і Ватыкане, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты візіт (Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан. - Заўвага БЕЛТА), як і візіт Папы Рымскага ў Беларусь, пастаянна знаходзіцца на нашым парадку дня. Гэты візіт, зразумела, адбудзецца, калі ён прынясе значныя вынікі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў, але я ведаю, што Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкане чакаюць, як чакаюць і Папу Рымскага ў Беларусі", - сказала Алена Купчына.

"Мы глядзім, як зрабіць гэты магчымы візіт максімальна эфектыўным", - дадала яна. Пры гэтым Алена Купчына адзначыла, што пакуль размова не ідзе аб канкрэтных датах такога візіту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс