Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Май 2015

Кітайская акадэмія грамадскіх навук падпіша пагадненне аб супрацоўніцтве з НАН Беларусі

5 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайская акадэмія грамадскіх навук падпіша пагадненне аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прафесар Чжаа Хуэйжун.

Яна сказала аб зацікаўленасці кітайскіх вучоных у абмене вопытам з беларускімі вучонымі, якія маюць шмат напрацовак у розных сферах. Прафесар падкрэсліла, што для кітайскіх вучоных цікава меркаванне Беларусі па пашырэнні супрацоўніцтва з Кітаем у інвестыцыйнай і эканамічнай сферах. Нямала трэба папрацаваць вучоным дзвюх краін і па праекце новага Шаўковага шляху.

"У рамках эканамічнага пояса Шаўковага шляху ўсе бакі будуць умацоўваць супрацоўніцтва і шукаць агульныя пункты ўзаемных інтарэсаў. Практыка паказвае, што ажыццяўленне двухбаковых і шматбаковых напрамкаў супрацоўніцтва садзейнічае развіццю стабільнасці ў рэгіёнах", - сказала Чжаа Хуэйжун.

"Эканамічны пояс Шаўковага шляху - гэта стратэгія доўгатэрміновага развіцця, якая не выключае ажыццяўлення супрацоўніцтва з міжнароднымі і мясцовымі арганізацыямі", - адзначыла загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі