Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Чэр 2026

Кітай гатовы нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах адукацыі, тэхнікі, турызму - Чжан Цынвэй

Кітай гатовы нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах адукацыі, тэхнікі, турызму - Чжан Цынвэй

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай гатовы нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах адукацыі, тэхнікі, турызму, маладзёжных праектаў. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цынвэй у час пасяджэння Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Кітай - добрыя сябры і надзейныя партнёры. Наша дружба з гадамі толькі паглыбляецца. Нашы краіны паслядоўна кіруюцца прынцыпамі ўзаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнай выгады. Узаемная падтрымка ў пытаннях, якія закранаюць інтарэсы адзін аднаго, - гэта наша добрая традыцыя. Яе сутнасць - усепагоднае ўсебаковае супрацоўніцтва і партнёрства. Кітайскі бок цвёрда падтрымлівае Беларусь у справе абароны дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, падтрымлівае выбраны беларускім народам шлях развіцця, які адпавядае нацыянальным рэаліям краіны, і рашуча выступае супраць умяшання звонку ва ўнутраныя справы вашай краіны і незаконных санкцый", - падкрэсліў Чжан Цынвэй.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што дзве дзяржавы і ў далейшым будуць сумесна процістаяць знешнім рызыкам і выклікам, абараняць агульныя інтарэсы краін. Намеснік старшыні Пастаяннага камітэта нагадаў, што Беларусь - адна з першых краін, якая падтрымлівае і ўдзельнічае ў сумеснай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Практычнае супрацоўніцтва дзяржаў мае трывалую аснову, аб чым сведчаць шматлікія сумесныя паспяховыя праекты, напрыклад індустрыяльны парк "Вялікі камень". "Кітай гатовы нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах адукацыі, тэхнікі, турызму, маладзёжных праектаў", - адзначыў намеснік старшыні Пастаяннага камітэта.

Сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі прайшло трэцяе пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага нарошчвання двухбаковага ўзаемадзеяння. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік расказаў журналістам, што акцэнт быў зроблены на гандлёва-эканамічных адносінах, інвестыцыйным, міжрэгіянальным, маладзёжным супрацоўніцтве, узаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях.

Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая створаны ў рамках рэалізацыі п.3 сумеснай дэкларацыі аб устанаўленні найвышэйшага ў гісторыі ўзроўню адносін: усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ад 15 верасня 2022 года. Ініцыятыва падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў была прапанавана Саветам Рэспублікі ў студзені 2023 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі