Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Снж 2019

Кітай гатовы абменьвацца вопытам дзяржкіравання з Беларуссю - Цянь Хуншань

Кітай гатовы абменьвацца вопытам дзяржкіравання з Беларуссю - Цянь Хуншань

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай упэўнена выходзяць на новы этап развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта адзначыў 23 снежня ў час выступлення на мерапрыемстве ў Доме дружбы намеснік загадчыка аддзела міжнародных сувязей Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая Цянь Хуншань, які з візітам наведвае Беларусь 21-23 снежня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цянь Хуншань падкрэсліў, што гэта яго першае наведванне Беларусі і яно праходзіць у цёплай і дружалюбнай атмасферы. Прадстаўнік ЦК КПК звярнуў увагу на такія ж цёплыя і дружалюбныя адносіны паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якія з'яўляюцца добрай асновай для развіцця ўсяго комплексу беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

"Кітай гатовы абменьвацца з Беларуссю вопытам дзяржаўнага кіравання, а таксама ў іншых сферах, - заявіў кітайскі госць. - Беларусь была ў ліку першых дзяржаў, якія падтрымалі ініцыятыву "Пояс і шлях", і цяпер актыўна ўдзельнічае ў яе рэалізацыі. Знакавым і ўзорным праектам на гэтым шляху стаў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Цянь Хуншань расказаў аб планах па далейшым развіцці дзяржавы і самаўдасканаленні сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай. Выбраны шлях развіцця Кітая дае відавочныя на міжнароднай арэне вынікі. "У бліжэйшыя гады Кітай будзе ўмацоўваць гандлёвае, інвестыцыйнае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва са сваімі партнёрамі, у тым ліку з Беларуссю", - запэўніў ён.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова адзначыла, што ў апошнія гады ўзрасла цікавасць беларусаў да Кітая і тых падзей, якія там адбываюцца. Так, важнай палітычнай падзеяй стаў 4-ы пленум ЦК Кампартыі Кітая 19-га склікання, у час якога Сі Цзіньпін пацвердзіў адкрытасць краіны і гатоўнасць да актывізацыі дыялогу на міжнароднай арэне. Візіт дэлегацыі ЦК КПК у Беларусь праходзіць у рамках рэалізацыі гэтых рашэнняў. Ніна Іванова выказала ўпэўненасць у тым, што абмеркаванне новых тэм беларуска-кітайскіх сувязей закладзе добрую аснову для ажыццяўлення дамоўленасцей паміж лідарамі дзвюх краін.

У сваю чаргу намеснік старшыні Таварыства дружбы "Беларусь-Кітай" Аліна Грышкевіч звярнула ўвагу на вялікую ролю народнай дыпламатыі ў развіцці ўсяго комплексу беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Так, у Доме дружбы традыцыйна праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін. Многія сустрэчы прысвячаліся ключавым падзеям у КНР, напрыклад, рашэнням 19-га з'езда ЦК КПК, 40-годдзя палітыкі рэформ і адкрытасці, святкавання 70-годдзя ўтварэння КНР.

На сустрэчы выступілі таксама вядомыя вучоныя і палітолагі, якія пазітыўна ацанілі сучаснае развіццё Кітая і беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Дэлегацыя аддзела міжнародных сувязей ЦК Камуністычнай партыі Кітая таксама правяла ў Доме дружбы перагаворы з кіраўніцтвам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, на якіх разглядаліся вынікі пленума ЦК КПК і магчымасць абмену вопытам у розных сферах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, прадстаўнікі МЗС Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, навуковая і творчая інтэлігенцыя, дзелавыя колы, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, актывісты Таварыства дружбы "Беларусь-Кітай", кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, рэктары ВНУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі