Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Jul 2021

КС прызнаў закон па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу адпаведным Канстытуцыі

КС прызнаў закон па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу адпаведным Канстытуцыі
Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйны суд прызнаў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" адпаведным Канстытуцыі. Рашэнне КС нумар Р-1278/2021 ад 6 ліпеня 2021 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Канстытуцыйны суд лічыць, што закон па змесце норм, форме акта, размежаванні кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыі", - гаворыцца ў тэксце рашэння.

Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана судом у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю.

Ацаніўшы змест норм, КС прыйшоў да высновы, што ўстанаўліваемае прававое рэгуляванне адпавядае палажэнням Канстытуцыі і патрабаванням міжнародна-прававых актаў. Прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча.

Законам унесены змяненні ў законы "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы", а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта нумар 2.

Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі 25 чэрвеня 2021 года і прадстаўлены Прэзідэнту на подпіс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі