Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2020

Краіны ЕАЭС сфарміравалі праект карты індустрыялізацыі з заяўкамі амаль на $200 млрд

Краіны ЕАЭС сфарміравалі праект карты індустрыялізацыі з заяўкамі амаль на $200 млрд
Фота з архiва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза сфарміравалі праект карты індустрыялізацыі з заяўкамі амаль на $200 млрд, паведаміў журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сёння па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важная карта індустрыялізацыі, якая прадугледжвае распрацоўку новых праектаў у прамысловасці. Сёння ўжо маем заяўкі такіх праектаў сумарным коштам амаль $200 млрд", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, краіны ЕАЭС дамовіліся аб праграме ў касмічнай сферы. "Будзе сфарміравана групоўка з 5 касмічных апаратаў для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі для абмену інфармацыяй у ЕАЭС", - растлумачыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Яшчэ адно рашэнне - праграма для развіцця аграіндустрыі, каб забяспечыць харчовую бяспеку краін саюза.

Што датычыцца ўстаранення бар'ераў і перашкод у ЕАЭС, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што толькі ў бягучым годзе ліквідаваны 9 з 15 бар'ераў. "Праўда, крыху прыраслі і новымі. Але ў прынцыпе ёсць разуменне, што перашкоды, якія ствараюцца на ўнутраным рынку, неабходна вырашаць даволі хутка", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі