Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліс 2021

Краіны ЕАЭС правядуць дадатковыя кансультацыі па ініцыятыве Беларусі аб стратэгіі біябяспекі

Краіны ЕАЭС правядуць дадатковыя кансультацыі па ініцыятыве Беларусі аб стратэгіі біябяспекі
Фота з архiва

24 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза правядуць дадатковыя кансультацыі па ініцыятыве Беларусі аб стратэгіі біялагічнай бяспекі ЕАЭС. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ія Малкіна нагадала, што на праведзеным 18-19 лістапада ў Ерэване пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета была абмеркавана распрацоўка стратэгіі біялагічнай бяспекі ЕАЭС. "Па ініцыятыве беларускага боку кіраўнікі ўрадаў абмяняліся меркаваннямі аб мэтазгоднасці распрацоўкі ў рамках ЕАЭС стратэгіі біялагічнай бяспекі, якая адказвала б на сучасныя выклікі, - сказала афіцыйны прадстаўнік ЕЭК. - Бакі выслухалі прапановы Беларусі і ўзялі час для дадатковых кансультацый".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі