Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2016

Кіраўніцтва Сусветнага банка прыедзе ў Беларусь у красавіку для абмеркавання новых праектаў

24 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Кіраўніцтва Сусветнага банка прыедзе ў Беларусь у красавіку для абмеркавання новых праектаў, заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Анатоля Калініна, кіраўніцтва Сусветнага банка адгукнулася на прапановы Беларусі. У сярэдзіне красавіка чакаецца прыбыццё групы экспертаў банка для комплекснага вывучэння магчымасцей рэалізацыі новых праектаў.

Віцэ-прэм'ер выказаў упэўненасць у далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння з Сусветным банкам. "Беларусь адкрыта для такога партнёрства. Упэўнены, што яно будзе прадоўжана", - адзначыў ён.

Сусветны банк створаны ў 1944 годзе. Штаб-кватэра размешчана ў Вашынгтоне (Федэральная акруга Калумбія). У склад банка ўваходзяць пяць арганізацый: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародная асацыяцыя развіцця, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Шматбаковае агенцтва па гарантаванні інвестыцый і Міжнародны цэнтр па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак. Арганізацыя налічвае больш як 120 прадстаўніцтваў па ўсім свеце. Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва рэспубліцы выдзелены крэдытныя рэсурсы ў памеры прыкладна $1,5 млрд. Акрамя таго, шэраг праграм атрымаў падтрымку за кошт грантавага фінансавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі