Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Жнв 2020

Кіраўніцтва Нікарагуа павіншавала Лукашэнку з перамогай на выбарах

Кіраўніцтва Нікарагуа павіншавала Лукашэнку з перамогай на выбарах
Фота з сацыяльных сетак

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віншавальнае пасланне ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паступіла ад Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта Нікарагуа Даніэля Артэгі і Расарыа Мурыльё. Ад імя народа сваёй краіны і ўрада яны павіншавалі кіраўніка беларускай дзяржавы з перавыбраннем на прэзідэнцкую пасаду, паведамляе БЕЛТА.

"Мы вітаем і віншуем Вас, усведамляючы важнасць гэтай перамогі, якая выяўляе суверэнную волю вашага народа, мы будзем разам з Вамі прадаўжаць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, стабільнасці, міру, развіцця і працвітання. Жадаючы Вам поспехаў у рэалізацыі Вашых планаў, праектаў і мэт па забеспячэнні дабрабыту беларускага грамадства, мы пацвярджаем наша жаданне да далейшага ўмацавання сувязей дружбы, салідарнасці і брацкага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і на ўсіх міжнародных форумах, дзе ў нас ёсць адзінае бачанне свету, які імкнецца да адкрытага дыялогу, гармоніі, захавання правоў і сацыяльнай справядлівасці, міру і прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі