Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Aug 2020

Кіраўніку РНПЦ "Кардыялогія" прысуджана міждзяржаўная прэмія "Зоркі Садружнасці"

Кіраўніку РНПЦ
Аляксандр Мрочак. Фота з архіва

25 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак удастоены міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці". Такое рашэнне прынята саветам па прысуджэнні прэміі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

Прэмія "Зоркі Садружнасці" заснавана Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў СНД і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД. Яна ўручаецца па трох намінацыях: за дасягненні ў галіне навукі і адукацыі, культуры і мастацтва, а таксама гуманітарнай дзейнасці. Прэмія складаецца з грашовага ўзнагароджання ў памеры 2 млн расійскіх рублёў, дыплома, ганаровага знака лаўрэата і пасведчання да яго. У кожнай з трох намінацый прысуджаецца да трох прэмій. На саісканне ўзнагароды ў гэтым годзе прэтэндавалі 18 намінантаў з дзевяці краін.

Ад іншых краін СНД лаўрэатамі сталі дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі Азербайджана Наіля Веліханава, музычны педагог і дырыжор з Арменіі Святлана Навасардзян, мастацкі кіраўнік дзяржаўнага музычна-драматычнага тэатра Талгат Тэменаў (Казахстан), хімік з Кыргызстана Адылбек Малдошаў, дырэктар маладзёжнага тэатра Малдовы "З вуліцы руж" Юрый Хармелін, расійская пісьменніца, аўтар рамана "Зулейха адкрывае вочы" Гузель Яхіна, пісьменнік з Таджыкістана Цімур Зульфікараў і мастацкі кіраўнік узбекскага ансамбля "Яла" Фарух Закіраў.

Прэмія "Зоркі Садружнасці" ўпершыню была ўручана ў 2010 годзе. Тады ў ліку яе лаўрэатаў аказаўся калектыў навуковых супрацоўнікаў Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2011 годзе прэміяй былі адзначаны кампазітар Ігар Лучанок і супрацоўнікі Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня". У 2012 годзе лаўрэатам стаў мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка. У 2013-м узнагароду атрымаў пісьменнік Мікалай Чаргінец, у 2014-м - займаўшы тады пасаду дырэктара - галоўнага рэдактара выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч і першы намеснік дырэктара гэтага выдавецкага дома, галоўны рэдактар часопіса "Нёман" Аляксандр Бадак, у 2015-м - артыст Расціслаў Янкоўскі, у 2016-м - аўтарскі калектыў Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі. У 2019 годзе лаўрэатам прэміі стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава. У мінулым годзе ўзнагароды ўдастоены калектыў беларускіх вучоных, аўтараў распрацовак у сферы металургіі.

Па традыцыі ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў праходзіць на Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі, які ў гэтым годзе павінен адбыцца ва Узбекістане. "У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай дата правядзення форуму і фармат уручэння прэміі пакуль не вызначаны", - дадалі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі