Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Лют 2015

Кіраўнік МЗС Ірана 16-18 лютага наведае Беларусь з афіцыйным візітам

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь міністра замежных спраў Ірана Махамада Джавада Зарыфа адбудзецца 16-18 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Плануецца, што 17 лютага міністры замежных спраў дзвюх краін правядуць у Мінску перагаворы. "Прадугледжваецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў беларуска-іранскіх адносін", - удакладнілі ў прэс-службе.

У снежні 2014 года кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей наведаў Іран з рабочым візітам. Тады ў час розных сустрэч і перагавораў бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-іранскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Пацверджана гатоўнасць да прадаўжэння канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.

Як паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Іране, супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на міжнароднай арэне мае канструктыўны характар. Беларусь і Іран падтрымліваюць адзін аднаго ў выбарныя органы ўстаноў сістэмы ААН і іншых міжнародных арганізацый. Абедзве краіны выступаюць за ўзмацненне ролі ААН у вырашэнні эканамічных і гуманітарных праблем, за наданне большай адказнасці Савету Бяспекі ААН у пытаннях падтрымання міру і бяспекі.

Пазіцыі Беларусі і Ірана супадаюць па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня, у прыватнасці адносна ўстанаўлення справядлівага светапарадку, заснаванага на ўмацаванні шматпалярнага свету і выкананні агульнапрызнаных норм міжнароднага права.

У рамках развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва бакамі падпісана амаль 40 міжнародных дагавораў і міжнародна-прававых дакументаў.

Тавараабарот паміж краінамі мае пазітыўную дынаміку. Галоўныя артыкулы экспарту ў Іран - грузавыя аўтамабілі, акрылавыя валокны і жгут, металапрадукцыя, шыны, газетная папера, падшыпнікі. Іран пастаўляе ў Беларусь фрукты і сухафрукты, арэхі, медыцынскія прыборы і ўстройствы, лекавыя сродкі. Важнае месца ў беларуска-іранскім эканамічным супрацоўніцтве займае інвестыцыйная сфера. Шэраг іранскіх кампаній займаецца прапрацоўкай і рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў у Беларусі (будаўніцтва гасцінічных, дзелавых і жылых комплексаў). Агульны аб'ём інвестыцый з Ірана, якія паступілі ў эканоміку Беларусі ў студзені-верасні 2014 года, склаў $14,8 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі