20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з паслом Швейцарыі ў Беларусі Крысцінай Хонегер Залатухін з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі беларуска-швейцарскіх адносін у кантэксце існуючых рамачных умоў, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце", - расказалі ў МЗС.