Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Снж 2020

Кіраўнік МЗС Беларусі расказаў, як будзе рэалізоўвацца пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй

Кіраўнік МЗС Беларусі расказаў, як будзе рэалізоўвацца пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй
Фота з архiва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў журналістам, як будзе рэалізоўвацца пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца ратыфікацыі пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расіяй, то вы ведаеце, што Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ, - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - У час візіту майго калегі Сяргея Віктаравіча Лаўрова (міністра замежных спраў РФ. - Заўвага БЕЛТА) у Беларусь некаторы час таму мы абмяркоўвалі гэта пытанне. Ён запэўніў, што ў бліжэйшы час аналагічныя рашэнні будуць прыняты і расійскім бокам".

Уладзімір Макей выказаў надзею, што пасля прыняцця аператыўнага рашэння расійскім бокам адбудзецца абмен адпаведнымі пісьмамі, і пасля гэтага на працягу 30 дзён дадзенае пагадненне ўступіць у сілу.

"Вядома ж, я перакананы, што пасля таго, як мы справімся з гэтай пандэміяй, пагадненне з Расіяй і адпаведнае наша пагадненне з нашымі еўрапейскімі партнёрамі дадуць свой эфект. І мы сапраўды ўбачым і павелічэнне транзіту праз Беларусь, і, спадзяюся, рост турыстычнага патэнцыялу, бізнес-кантактаў і гэтак далей", - сказаў міністр замежных спраў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага Пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Гэта пагадненне было заключана 19 чэрвеня 2020 года ў Мінску, яно накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі дзяржаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Дакумент вызначае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзяржаў і на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу. У выніку беларуская візавая сістэма атрымлівае права на выдачу віз, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расіі.

Пры гэтым дакумент не закранае катэгорыю замежных грамадзян, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі па бязвізавым парадку ўезду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі