Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2023

Кіраўнік МЗС Беларусі прыляцеў з візітам у Венгрыю

Кіраўнік МЗС Беларусі прыляцеў з візітам у Венгрыю

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведвае з візітам Венгрыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пад старшынствам Сяргея Алейніка і міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сіярта ў Будапешце 12 красавіка пройдзе пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Як паведамлялася, у лютым Петэр Сіярта наведаў з візітам Мінск. Тады бакі дамовіліся правесці вясной пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. "У ходзе сустрэчы мы дамовіліся актывізаваць сумесную работу ў рамках традыцыйных інстытуцыянальных фарматаў, што стане дадатковым стымулам для пашырэння дыяпазону ўзаемадзеяння. Мы зыходзім з разумення, што для паспяховага развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва простага гандлю ўжо недастаткова. Таму адной з тэм нашых перагавораў было абмеркаванне магчымасцей пашырэння прамысловай кааперацыі", - расказаў аб выніках перагавораў Сяргей Алейнік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі