Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Май 2023

Кіраўнік МЗС Беларусі 15-17 мая наведае Расію з афіцыйным візітам

Кіраўнік МЗС Беларусі 15-17 мая наведае Расію з афіцыйным візітам
Фота з архiва

10 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 15-17 мая наведае Расію з афіцыйным візітам. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па запрашэнні кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства 15-17 мая Маскву з афіцыйным візітам наведае міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік. Праграмай знаходжання прадугледжаны сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнай службы Беларусі са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Валянцінай Мацвіенка і старшынёй Дзяржаўнай думы Вячаславам Валодзіным. У рамках перагавораў міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі будзе разгледжана шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня", - сказала Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў абмяркуюць дадатковыя меры, нацэленыя на далейшае паглыбленне беларуска-расійскага ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў, у тым ліку падрыхтоўку сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і МЗС Расіі, якое пройдзе ў чацвёртым квартале гэтага года ў Маскве. "Асаблівая ўвага будзе ўдзелена рабоце па дыпламатычным суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве, міждзяржаўнаму ўзаемадзеянню ў СНД, супрацоўніцтву ў выкананні праграм старшынства ў 2023 годзе Расіі ў ЕАЭС і Беларусі ў АДКБ. Міністры падрабязна абмяркуюць каардынацыю падыходаў на пляцоўках міжнародных арганізацый, уключаючы ААН, якія рэалізуюцца на аснове праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады. Запланаваны абмен меркаваннямі па праблематыцы міжнароднай і еўрапейскай бяспекі, каардынацыі дзеянняў на азіяцкім, афрыканскім, лацінаамерыканскім напрамках, супрацоўніцтва ў рамках шматбаковых праваахоўных структур, па пытаннях біялагічнай і інфармацыйнай бяспекі", - адзначыла прадстаўнік МЗС РФ.

"Па выніках перагавораў міністры плануюць падпісаць сумесную заяву па агульных знешнепалітычных прыярытэтах Расіі і Беларусі", - дадала Марыя Захарава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі