Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Кст 2021

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Турцыі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Турцыі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі развіццё беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, уключаючы  эканамічную сферу і ўзаемадзеянне па консульскай тэматыцы.

Кіраўнік МЗС Беларусі павіншаваў Меўлюта Чавушаглу з нацыянальным святам Турцыі - Днём Рэспублікі. Бакі адзначылі ўзаемнае імкненне да далейшага ўмацавання двухбаковага дыялогу на розных узроўнях. 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі