Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Кст 2022

Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол Пакістана вызначылі крокі па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва

Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол Пакістана вызначылі крокі па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва
Фота з архiва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 18 кастрычніка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджадам Хайдэрам Ханам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні парадку дня беларуска-пакістанскіх адносін", - адзначана ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

На перагаворах былі вызначаны канкрэтныя крокі па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам з Прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам падчас сустрэч на палях Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбыўся ў Самаркандзе 15 верасня 2022 года, а таксама саміту Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі ў Астане 13 кастрычніка гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі