Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Ліс 2018

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Кыргызстана пацвердзілі намер актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Кыргызстана пацвердзілі намер актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва

7 лістапада, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь настроена на канструктыўнае і плённае супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы ў Астане з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Кыргызстана Чынгізам Айдарбекавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Палітычны дыялог у нас развіваецца, і вельмі актыўна. Нашы кіраўнікі шмат разоў сустракаліся ў розных фарматах, і я ведаю, што Аляксандр Рыгоравіч (Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. - Заўвага БЕЛТА) вельмі высока цэніць сустрэчы са сваім калегам (Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым. - Заўвага БЕЛТА) і высока адзываецца аб тых кроках, якія зроблены ў Кыргызстане па далейшым развіцці дзяржавы, як унутраным, так і знешніх сувязей", - сказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Уладзімір Макей адзначыў, што цяпер сітуацыя ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі складваецца намнога лепш, чым некаторы час таму. "У выніку розных абставін. І мы рады, што ўзаемадзеянне паміж цэнтральнаазіяцкімі дзяржавамі развіваецца вельмі актыўна і ёсць жаданне ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, якія існавалі ў мінулым. Гэта вельмі важна, таму што гэта будзе садзейнічасць стабільнасці, спакою і большай бяспецы ў рэгіёне", - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.

Што датычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, міністр канстатаваў, што яго дынаміка ў бягучым годзе пасля істотнага росту па выніках 2017 года крыху знізілася. "Але спадзяёмся, што ў любым выпадку мы 100-мільённую лічбу ў тавараабароце пераадолеем у гэтым годзе. На пасяджэнні міжурадавай камісіі прыняты рашэнні, якія дадуць магчымасць вывесці наша супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень. Беларускі бок настроены на гэта", - запэўніў Уладзімір Макей.

Ён павіншаваў Чынгіза Айдарбекава з нядаўнім назначэннем на пасаду міністра замежных спраў, пажадаўшы ўсяго самага добрага, і падзякаваў за ініцыятыву правесці сустрэчу: "Гэта добрая магчымасць і пазнаёміцца, і абмеркаваць пытанні, якія з'яўляюцца актуальнымі для нашага двухбаковага супрацоўніцтва".

Беларускі міністр выказаў надзею, што ў яго з кыргызскім калегам складуцца такія ж шчырыя і канструктыўныя асабістыя адносіны, як і з папярэднікам Чынгіза Айдарбекава на гэтай пасадзе. "Мы абмяркоўвалі ўсе пытанні абсалютна адкрыта, шчыра, разумеючы, што толькі такі падыход дасць магчымасць нам вырашаць нейкія, можа быць, праблемныя пытанні, якія могуць яшчэ мець месца", - адзначыў Уладзімір Макей.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Кыргызстана з задавальненнем канстатаваў, што кыргызска-беларускія адносіны дынамічна развіваюцца па шырокім коле пытанняў, у тым ліку ў палітыка-дыпламатычнай сферы, эканоміцы, культурна-гуманітарнай галіне. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе, які азнаменаваны 25-годдзем з моманту ўстанаўлення дыпадносін, прайшло шмат мерапрыемстваў і сустрэч на розных узроўнях.

Праведзенае нядаўна чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі Чынгіз Айдарбекаў назваў вельмі паспяховым. На ім былі абмеркаваны актуальныя і перспектыўныя пытанні, у прыватнасці, па стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці тэхнікі, пастаўках рознай прадукцыі. "У нас у мінулым годзе быў зафіксаваны добры рост тавараабароту. У гэтым годзе назіраецца некаторае зніжэнне, але ёсць надзея, што да канца года мы выйдзем на тыя ж параметры, што і ў мінулым годзе, і сумеснымі намаганнямі гэты працэс яшчэ рушым наперад", - сказаў кіраўнік МЗС Кыргызстана.

У пачатку сустрэчы ён прапанаваў намеціць канкрэтыя шляхі па актывізацыі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі