Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Чэр 2020

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Фінляндыі абмеркавалі барацьбу з наступствамі пандэміі і супрацоўніцтва з ЕС

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Фінляндыі абмеркавалі барацьбу з наступствамі пандэміі і супрацоўніцтва з ЕС
Фота з архiва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве фінляндскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага МЗС, паведамляе БЕЛТА.

"Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі праблематыку процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі і Фінляндыі і меры па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў пераадоленні наступстваў пандэміі пры каардынуючай ролі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя", - расказалі ў міністэрстве.

Па просьбе фінляндскага боку міністр замежных спраў Беларусі пракаменціраваў актуальную сітуацыю напярэдадні старту прэзідэнцкай кампаніі ў рэспубліцы.

Паводле інфармацыі ведамства, міністры адзначылі канструктыўнае ўзаемадзеянне ў вяртанні на радзіму беларускіх і фінляндскіх грамадзян, падкрэслілі важнасць захавання прамых авіярэйсаў паміж дзюма краінамі. Дыпламаты таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння Беларусі і ЕС, уключаючы ініцыятыву "Усходняе партнёрства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі