Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Май 2020

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Азербайджана падкрэсліваюць важнасць захавання супрацоўніцтва на фоне пандэміі

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Азербайджана падкрэсліваюць важнасць захавання супрацоўніцтва на фоне пандэміі
Фота з архiва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важнасць захавання і далейшага развіцця, нягледзячы на пандэмію, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам падкрэслілі міністры замежных спраў дзвюх краін Уладзімір Макей і Эльмар Мамед'яраў у час тэлефоннай размовы, якая адбылася сёння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў закранулі пытанні двухбаковых адносін, з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень палітычнага дыялогу. "Падкрэслена важнасць захавання і далейшага развіцця, нягледзячы на пандэмію, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Закраналіся пытанні ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў у транспартна-лагістычнай і энергетычнай сферах", - праінфармавалі ў МЗС.

Размова ішла таксама аб сітуацыі ў свеце. Міністры абмяняліся думкамі аб мерах, прынятых краінамі для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19, і падкрэслілі важнасць міжнароднага супрацоўніцтва і салідарнасці ў гэтым пытанні.

Уладзімір Макей і Эльмар Мамед'яраў закранулі пытанні супрацоўніцтва і ўзгодненых дзеянняў у міжнародных арганізацыях, уключаючы ААН і СНД, а таксама адносін з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках "Усходняга партнёрства". Акрамя таго, яны абмеркавалі графік маючых адбыцца двухбаковых кантактаў на розных узроўнях. "Дасягнута дамоўленасць аб іх прадаўжэнні пасля зняцця абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каранавіруса", - рэзюмавалі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі