У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2019

Кіраўнікі краін ЕАЭС зацвердзілі Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі ЕЭК

Кіраўнікі краін ЕАЭС зацвердзілі Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі ЕЭК
20 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю работу Міхаіл Мясніковіч пачне з 1 лютага 2020 года.

На саміце прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прапанаваў гэта рашэнне, як і ўсе астатнія, падпісаць без абмеркавання, бо пытанне ўжо ўзгоднена. Аднак Прэзідэнт Беларусі настаяў на тым, каб рашэнне не прымалася фармальна. "Можа, будуць пытанні да чалавека", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін адзначыў, што Міхаіла Мясніковіча ў краінах ЕАЭС ведаюць добра яшчэ па рабоце на папярэдніх пасадах. "Тут праблем ніякіх няма. Ёсць просьба і пажаданне. У нас на парадку дня стаіць дапрацоўка і зацвярджэнне стратэгіі развіцця нашага аб'яднання. Вельмі хацелася б, каб новы старшыня камісіі праінфармаваў кожнага з нас аб тым, як ён бачыць арганізацыю сваёй работы па пытаннях, якія яшчэ падлягаюць узгадненню на нацыянальным узроўні ўсіх краін-удзельніц. У мяне вялікая просьба, каб ён праехаў па нашых сталіцах, сустрэўся са сваімі калегамі, кіраўніцтвам урадаў, з тымі спецыялістамі, якія разам з ім будуць развіваць гэту стратэгію", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу сваёй галоўнай задачай назваў забеспячэнне рэалізацыі ўсіх дакументаў і палітычнай волі лідараў ЕАЭС. "Я выдатна разумею, што будзе шмат патрэбнай, але руціннай работы, якая датычыцца ўзгадненняў, выпрацоўкі ўзаемапрымальных рашэнняў. Думаю, багаж ведаў і вопыт, якія я маю, будуць садзейнічаць таму, каб гэта рэалізаваць", - дадаў ён.

Прадстаўнік Беларусі паабяцаў асабіста сустрэцца з шэрагам службовых асоб у краінах ЕАЭС і абмеркаваць стратэгічныя пытанні. "На мой погляд, мы павінны сур'ёзна рушыць наперад у пытаннях стварэння агульных інфраструктурных праектаў, якія склалі базу (адносін краін у ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА), пытаннях, звязаных з тэхнічным рэгуляваннем, якое павінна быць адзіным для эканомік нашых дзяржаў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Тыгран Саркісян, які хутка перадасць пост старшыні ЕЭК Міхаілу Мясніковічу, быў адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай Расійскай Федэрацыі - ордэнам Дружбы. Уручаючы гэту ўзнагароду, Уладзімір Пуцін звярнуў увагу на важкі асабісты ўклад Тыграна Саркісяна ў эфектыўную работу ЕЭК: "Пад яго кіраўніцтвам Еўразійская  эканамічная камісія на працягу чатырох апошніх гадоў працавала зладжана, без збояў, паспяхова вырашаючы ўсе самыя складаныя пытанні інтэграцыйнага парадку дня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс