У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2015

Кіраўнік ФАО правядзе 26 чэрвеня ў Мінску перагаворы з Макеем па краінавай праграме на 2014-2016 гады

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Жазэ Грацыяну да Сілва адбудзецца ў Мінску 26 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час перагавораў плануецца разгледзець шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і ФАО па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня. Бакі абмяркуюць тэхнічнае супрацоўніцтва згодна з Краінавай праграмай ФАО ў Беларусі на 2014-2016 гады, узаемадзеянне Беларусі і ФАО па рэалізацыі будучага парадку дня ААН у галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года, па тэме пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, змянення клімату і іншых", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

Перагаворы ў МЗС пройдуць у час візіту гендырэктара ФАО ў Беларусь, у ходзе якога ён таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, уключаных ва ўзаемадзеянне з Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Плануецца, што Жазэ Грацыяну да Сілва наведае Мінскі трактарны завод і навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі і земляробстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс