Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Чэр 2020

Кіраўнікі амаль 40 ГПП абмеркавалі аднаўленне эканомікі ад наступстваў пандэміі COVID-19

Кіраўнікі амаль 40 ГПП абмеркавалі аднаўленне эканомікі ад наступстваў пандэміі COVID-19
Фота з архiва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у 127-й пленарнай асамблеі Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат (Еўрапалаты). Мерапрыемства адбылося ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Удзельнікі пленарнай асамблеі - еўрапейскі камісар па пытаннях занятасці і сацыяльных правоў Нікалас Шміт, прэзідэнт Еўрапалаты Крыстаф Ляйтл, кіраўнікі каля 40 гандлёва-прамысловых палат - абмеркавалі прапановы Асацыяцыі еўрапейскіх гандлёва-прамысловых палат, узгодненыя для ўключэння ў дарожную карту ЕС па аднаўленні эканомікі ад наступстваў пандэміі COVID-19.

Таксама былі разгледжаны фінансавыя пытанні дзейнасці Еўрапалаты, магчымасці правядзення мерапрыемстваў для бізнесу восенню бягучага года і зацверджаны змяненні ў статуце арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі