Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Крс 2017

Краўчанка прадставіць Беларусь на цырымоніі да стагоддзя ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка будзе прадстаўляць Беларусь на памятнай цырымоніі да стагоддзя ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

"Камісія ЗША па правядзенні памятных мерапрыемстваў з нагоды стагоддзя Першай сусветнай вайны накіравала запрашэнне беларускаму боку прыняць удзел у міжнароднай памятнай цырымоніі "Ахвяруючы ў імя свабоды і міру", прысвечанай стагоддзю ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну. Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка 2017 года ў Канзас-Сіці, штат Місуры, - праінфармаваў Дзмітрый Мірончык. - Рэспубліку Беларусь на цырымоніі будзе прадстаўляць намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі