Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Снж 2017

Краўчанка: Беларусь і ЕС выйшлі на фінальную стадыю ўзгаднення прыярытэтаў партнёрства

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЕС выйшлі на фінальную стадыю ўзгаднення прыярытэтаў партнёрства на 2018-2020 гады. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на форуме "Еўрапейскі саюз і "Усходняе партнёрства": падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на фінальнай стадыі ўзгаднення прыярытэтаў партнёрства. Там ёсць некалькі тэхнічных момантаў, якія яшчэ патрабуюць часу для поўнага ўзгаднення паміж бакамі", - сказаў Алег Краўчанка.

Паводле яго слоў, дакумент можа быць падпісаны ў першай палавіне 2018 года. "Мы лічым гэта важным дакументам з многіх пунктаў гледжання. Паміж намі з'явіцца дакумент, які змяшчае ў сабе слова "партнёрства", гэта будзе ўпершыню ў гісторыі нашых адносін. Дакумент адкрывае доступ да фінансавых інструментаў, якія Еўрапейскі саюз задзейнічае ў рамках "Усходняга партнёрства", - адзначыў дыпламат.

Намеснік міністра дадаў, што гэтыя пытанні сярод іншых будзе абмяркоўваць каардынацыйная група "Беларусь - ЕС", чарговая сустрэча якой пройдзе ў снежні ў Бруселі. У цэлым на перагаворах дыпламаты абмяркуюць шырокі комплекс двухбаковага супрацоўніцтва. "Каардынацыйная група - гэта важнейшая частка інфраструктуры адносін паміж Беларуссю і ЕС. Абмяркоўваюцца ўсе пытанні: ад транспарту, экалогіі, мытнага супрацоўніцтва да правоў чалавека", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі