Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Jan 2018

Краўчанка і Лінхарт абмеркавалі развіццё дыялогу Беларусі з ЕС

31 студзеня, Вена /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Развіццё дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам абмяркоўвалася сёння ў Вене на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з генеральным сакратаром Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Міхаэлем Лінхартам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня.

Алег Краўчанка знаходзіцца з візітам у Аўстрыі. Намеснік міністра выступіў на 14-м пасяджэнні беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося 30 студзеня, таксама ён удзельнічае ў трэцім пасяджэнні беларуска-аўстрыйскага дзелавога савета, якое праходзіць у Вене сёння. Мерапрыемствы прызначаны ўмацаваць двухбаковае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы і вызначыць новыя кропкі росту беларуска-аўстрыйскага тавараабароту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі